RSS

Контакты

     

 

  Меню

 

  Погода в городе

GISMETEO.RU: погода в г. Лида
 

  Полезные ресурсы

 

  Случайное фото

 

  Нас считают

 

  Библиотека

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
 
 

  Информация

Программа вступительных испытаний

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

___________ 200__ № ______

 

ПРАГРАМА ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ

ПА АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫМ ПРАДМЕЦЕ «БЕЛАРУСКАЯ МОВА» ДЛЯ АСОБ, ЯКІЯ МАЮЦЬ АГУЛЬНУЮ СЯРЭДНЮЮ АДУКАЦЫЮ

 

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

Пры падрыхтоўцы да пісьмовых іспытаў па беларускай мове неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на матэрыял па арфаграфіі і пунктуацыі.

Фанетыка, арфаэпiя, графiка i правапiс

     Гукi i лiтары. Алфавiт.

     Галосныя гукi i лiтары. Гукавое значэнне лiтар е, ё, ю, я.

     Зычныя гукi i лiтары.

     Склад i нацiск.

     Правапiс галосных  о, э, а.

     Правапiс галосных е, ё, я.

 Правапiс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

     Правапiс галосных пасля зацвярдзелых зычных.

     Правапiс  i–й,  у–ў.

     Вымаўленне i правапiс глухiх i звонкiх зычных.

     Зычныя  д–дз, т–ц i iх правапiс.

     Прыстаўныя гукi. Правапiс прыстаўных галосных i зычных.

     Правапiс мяккага знака i апострафа.

     Ужыванне вялiкай лiтары.

Лексiка i фразеалогiя

Агульнае паняцце  пра  лексiку.

Слова як адзiнка мовы. Значэнне слова. Мнагазначнасць слова.

Прамое i пераноснае значэнне слова.

Амонiмы. Сiнонiмы. Антонiмы.

Агульнаўжывальныя словы. Прафесiянальныя словы. Дыялектныя словы.

 Запазычаныя словы.

 Устарэлыя словы. Неалагiзмы.

 Фразеалагiзмы, iх значэнне i ўжыванне.

 

Склад слова i словаўтварэнне

     Значымыя часткi слова (марфемы).

     Аснова i канчатак у слове.

     Корань, суфiкс, прыстаўка.

     Словаўтварэнне. Асноўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай мове.

     Правапiс прыставак на зычны.

     Правапiс  i, ы, й пасля прыставак.

     Утварэнне i правапiс складаных слоў.

     Складанаскарочаныя словы, iх утварэнне i правапiс.

     Правiлы пераносу слоў.

Марфалогiя

    Н а з о ў н i к. Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Назоўнiкi адушаўлёныя i неадушаўлёныя. Назоўнiкi агульныя i ўласныя. Зборныя i рэчыўныя назоўнiкi. Напiсанне вялiкай лiтары ва ўласных iмёнах i назвах. Лiк, род, склон назоўнiкаў. Асновы назоўнiкаў. Тры скланеннi назоўнiкаў. Правапiс склонавых канчаткаў назоўнiкаў першага, другога, трэцяга скланенняў. Рознаскланяльныя назоўнiкi. Правапiс склонавых канчаткаў назоўнiкаў у множным лiку. Нескланяльныя назоўнiкi. Правапiс некаторых суфiксаў назоўнiкаў. Правапiс не (ня) з назоўнiкамi.

    П р ы м е т н i к.  Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Якасныя, адносныя i прыналежныя прыметнiкi. Поўныя i кароткiя прыметнiкi. Скланенне якасных i адносных прыметнiкаў. Скланенне i правапiс прыналежных прыметнiкаў. Ступеннi параўнання якасных прыметнiкаў. Спосабы  ўтварэння прыметнiкаў. Правапiс некаторых суфiксаў прыметнiкаў. Складаныя прыметнiкi, iх правапiс. Правапiс не (ня) з прыметнiкамi.

    Л i ч э б н i к.  Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Лiчэбнiкi колькасныя i парадкавыя. Лiчэбнiкi простыя, складаныя i састаўныя. Лiчэбнiкi зборныя, дробавыя, iх утварэнне i правапiс. Скланенне i правапiс колькасных лiчэбнiкаў. Скланенне i правапiс парадкавых лiчэбнiкаў.

    З а й м е н н i к.  Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Змяненне i ўжыванне займеннiкаў розных разрадаў. Раз-дзельнае напiсанне займеннiкаў з прыназоўнiкамi. Утварэнне i правапiс неазначальных i адмоўных займеннiкаў.

    Д з е я с л о ў.  Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтак-сiчная роля. Правапiс не (ня)  з дзеясловамi.

    Неазначальная форма дзеяслова. Пераходныя i непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Трыванне дзеяслова. Лады дзеяслова, iх правапiс i ўжыванне. Часы дзеяслова. Змяненне дзеясловаў цяперашняга i будучага часу. Змяненне дзеясловаў прошлага часу. I i II спражэнне дзеяслова, правапiс асабовых канчаткаў. Рознаспрагальныя дзеясловы. Безасабовыя дзеясловы. Спосабы ўтварэння дзеясловаў. Правапiс суфiксаў -ава- (-ява-), -ыва- (-iва-), -ва-, -оўва- (-ёўва-).

    Д з е е п р ы м е т н i к.  Дзеепрыметнiк  як  асобая форма дзеяслова. Агульнае значэнне. Марфалагiчныя прыметы i сiнтаксiчная роля. Дзеепрымет-нiкi незалежнага  i  залежнага стану.

    Дзеепрыметны зварот, знакi прыпынку пры iм. Поўныя i кароткiя  дзеепрыметнiкi. Скланенне поўных дзеепрыметнiкаў, правапiс iх склонавых канчаткаў. Утварэнне дзеепрыметнiкаў, правапiс iх суфiксаў. Правапiс не (ня) з дзеепрыметнiкамi.

    Д з е е п р ы с л о ў е.  Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова. Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Не з дзеепрыслоўямi. Дзеепрыслоўны зварот, знакi прыпынку пры iм. Дзеепрыслоўi закончанага i незакончанага трывання, iх утварэнне i правапiс.

    П р ы с л о ў е. Прыслоўе як  часцiна мовы. Агульнае значэнне, мар-фалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Ступенi параўнання прыслоўяў, iх утварэнне. Спосабы ўтварэння прыслоўяў, iх правапiс. Адрозненне прыслоўяў ад назоўнiкаў з прыназоўнiкамi. Правапiс не (ня), нi з прыслоўямi.

    П р ы н а з о ў н i к. Прыназоўнiк як службовая часцiна мовы. Марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Вытворныя i невытворныя прыназоўнiкi.  Утварэнне i правапiс  прыназоўнiкаў.

    З л у ч н i к. Злучнiк як службовая часцiна мовы. Злучальныя i падпарадкавальныя злучнiкi. Ужыванне злучальных злучнiкаў у простым i складаным сказе. Ужыванне падпарадкавальных злучнiкаў. Адрозненне злучнiка затое ад прыназоўнiка з займеннiкам за тое.

    Ч а с ц i ц а.  Часцiца як службовая часцiна мовы. Марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Формаўтваральныя часцiцы. Адмоўныя часцiцы не i нi,  iх ужыванне. Правапiс часцiц.

    В ы к л i ч н i к.  Выклiчнiк як часцiна мовы. Марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Злучок у выклiчнiках. Iнтанацыйнае выдзяленне выклiчнiкаў.  Коска i клiчнiк пры выклiчнiках.

Сiнтаксiс i пунктуацыя

Просты сказ

    С л о в а з л у ч э н н е  i  с к а з. Словазлучэнне. Будова i значэнне словазлучэнняў. Спосабы сувязi слоў у словазлучэннi: дапасаванне, кiраванне, прымыканне. Сувязь дзейнiка i выказнiка.

    Сказ i яго будова. Вiды сказаў па мэце выказвання. Парадак слоў у сказе. Лагiчны нацiск.

    П р о с т ы я   с к а з ы   з   д в у м а  г а л о ў н ы м i   ч л е н а м i.  Галоўныя члены сказа.  Дзейнiк.  Спосабы выражэння дзейнiка.

    Выказнiк. Просты дзеяслоўны выказнiк i  яго  выражэнне. Састаўны дзеяслоўны выказнiк. Састаўны iменны выказнiк. Працяжнiк памiж дзейнiкам i выказнiкам.

    Даданыя члены сказа. Дапаўненне. Дапасаванае i недапасаванае азначэнне.

    Прыдатак. Знакi прыпынку пры прыдатку.

    Вiды акалiчнасцей па значэннi.

    Параўнальны зварот. Знакi прыпынку пры iм.

    П р о с т ы я  с к а з ы  з  а д н ы м  г а л о ў н ы м  ч л е н а м  (а д н а -     с а с т а ў н ы я  с к а з ы).  Асноўныя групы аднасастаўных сказаў. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнiкам (азначальна-асабовыя, неазначальна-асабовыя, безасабовыя) i дзейнiкам (назыўныя).

Н я п о ў н ы я  с к а з ы.  Паняцце аб няпоўных сказах.

С к а з ы  з   а д н а р о д н ы м i    ч л е н а м i. Аднародныя члены сказа, звязаныя злучнiкамi (спалучальнымi, супрацiўнымi, размеркавальнымi) i iнтанацыяй.

Аднародныя i неаднародныя азначэннi. Сказы з некалькiмi радамi аднародных членаў. Коска памiж аднароднымi членамi.

Абагульняльныя словы ў сказах з аднароднымi членамi. Двукроп’е i працяжнiк пры абагульняючых словах.

С к а з ы  с а  з в а р о т к а м i,  п а б о ч н ы м i  с л о в а м i  i  в ы к л i ч-     н i к а м i. Развiты i неразвiты зваротак. Знакi прыпынку пры зваротку. Сказы з пабочнымi словамi. Знакi прыпынку пры пабочных словах i сказах, пры выклiчнiках.

    С к а з ы  з  а д а с о б л е н ы м i  ч л е н а м i. Паняцце аб адасабленнi. Адасобленыя азначэннi. Адасобленыя прыдаткi. Адасобленыя акалiчнасцi. Удакладняльныя адасобленыя члены сказа. Знакi прыпынку пры адасобленых даданых членах сказа i пры ўдакладняючых адасобленых членах сказа.

    П р о с т а я  i  ў с к о с н а я  м о в а. Простая мова. Словы аўтара ў сярэдзiне простай мовы. Знакi прыпынку ў сказах з простай мовай. Ускосная мова. Цытаты. Выдзяленне цытат знакамi прыпынку.

Складаны сказ

Складаны сказ i яго прыметы. Складаныя сказы са злучнiкамi i без злучнiкаў.

С к л а д а н а з л у ч а н ы я  с к а з ы. Складаназлучаны сказ са злучнiкамi (спалучальнымi, супрацiўнымi, размеркавальнымi). Коска памiж часткамi складаназлучанага сказа.

С к л а д а н а з а л е ж н ы я  с к а з ы. Галоўны i даданы сказы ў складаназалежным сказе. Злучнiкi i злучальныя словы як сродак сувязi даданага сказа з галоўным. Указальныя словы ў галоўным сказе. Месца даданага сказа ў адносiнах да галоўнага. Коска памiж галоўным i даданым сказамi. Асноўныя вiды даданых сказаў. Складаназалежныя сказы з некалькiмi даданымi. Знакi прыпынку ў iх.

Б я з з л у ч н i к а в ы я   с к л а д а н ы я   с к а з ы. Сэнсавыя адносiны памiж часткамi ў бяззлучнiкавым складаным сказе. Знакi прыпынку ў бяззлучнiкавым складаным сказе.

С к л а д а н ы я   с к а з ы  з   р о з н ы м i  в i д а м i   с у в я з i. Вiды складаных сказаў са злучнiкавай i бяззлучнiкавай сувяззю i знакi прыпынку ў iх.

Стылiстыка

Тэкст i яго асноўныя прыметы.

Паняцце стылю. Асноўныя функцыянальныя стылi мовы: гутарковы, публiцыстычны, навуковы, афiцыйна-дзелавы, стыль мастацкай лiтаратуры.

Тыпы маўлення: апавяданне, апiсанне, разважанне.

Агульныя звесткi аб мове

Паходжанне i развiццё беларускай мовы. Дзяржаўнасць мовы. Захаванне нормаў лiтаратурнага вымаўлення i правапiсу – аснова для развiцця нацыянальнай лiтаратурнай мовы, паказчык культуры грамадства.

[ Назад | Начало | Наверх ]

Баннеры

 

 

 

 

 

Отделения

 

Форма обучения

 

Информация

 

Борьба с коррупцией

 

Лучшие учащиеся

 

Голосование

Довольны ли Вы материально-технической базой колледжа?

Да, конечно
Нет, но я вижу работу по ее улучшению
Нет
Я не имею никакого отношения к колледжу


Результаты
Другие опросы

Всего голосов: 3593
Комментарии: 0

 

Фотогалерея

 

Опрос недели


Сервис опросов

 

Web site engine code is Copyright © 2006 by SLAED CMS. All rights reserved.

Copyright © 2006-2017 Лидский колледж