RSS

Контакты

     

 

  Меню

 

  Погода в городе

GISMETEO.RU: погода в г. Лида
 

  Полезные ресурсы

 

  Случайное фото

 

  Нас считают

 

  Библиотека

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
 
 

  Информация

Программа вступительных испытаний

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

___________200__ № ______

 

ПРАГРАМА ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ

ПА АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫМ ПРАДМЕЦЕ «БЕЛАРУСКАЯ МОВА» ДЛЯ АСОБ, ЯКІЯ МАЮЦЬ АГУЛЬНУЮ БАЗАВУЮ АДУКАЦЫЮ

 

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Пры падрыхтоўцы да пісьмовых уступных іспытаў па беларускай мове неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на матэрыял па арфаграфіі і пунктуацыі.

Фанетыка i графiка

Hацiскныя i ненацiскныя галосныя гукi; нацiск у слове. Зычныя гукi: цвёрдыя, мяккiя i зацвярдзелыя, звонкiя i глухiя, свiсцячыя i шыпячыя.

Абазначэнне гукаў мовы на пiсьме. Алфавiт. Абазначэнне мяккасцi зычных на пiсьме. Ужыванне апострафа i раздзяляльнага мяккага знака. Гукавое значэнне лiтар  е,  ё,  ю,  я.

 

Лексiка i фразеалогiя

Лексiчнае значэнне слова. Адназначныя i мнагазначныя словы. Прамое i пераноснае значэнне слова. Амонiмы. Сiнонiмы. Антонiмы.

Агульнаўжывальныя словы. Прафесiйныя словы. Дыялектныя словы. Запазычаныя словы. Устарэлыя словы. Неалагiзмы. Паняцце аб фразеалагiзме.

Склад слова i словаўтварэнне

Аснова i канчатак у самастойных словах. Нулявы канчатак. Прыстаўка, корань, суфiкс. Чаргаванне галосных i зычных.

Асноўныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове.

Складаныя i складанаскарочаныя словы.

 

Марфалогiя

Н а з о ў н i к. Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Назоўнiк у ролi зваротка. Ужыванне назоўнiка ў ролi дзейнiка, выказнiка i даданых членаў. Назоўнiкi адушаўлёныя i неадушаўлёныя. Назоўнiкi агульныя i ўласныя. Зборныя назоўнiкi.

Род назоўнiкаў. Змяненне назоўнiкаў па лiках i склонах.

Тры скланеннi назоўнiкаў. Рознаскланяльныя назоўнiкi. Нескланяльныя назоўнiкi.

П р ы м е т н i к. Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Якасныя, адносныя i прыналежныя прыметнiкi. Поўныя i кароткiя прыметнiкi. Ступенi параўнання прыметнiкаў, утварэнне ступеняў параўнання. Змяненне прыметнiкаў па родах, лiках, склонах. Утварэнне складаных прыметнiкаў.

Л i ч э б н i к. Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Лiчэбнiкi колькасныя, парадкавыя. Лiчэбнiкi простыя, складаныя i састаўныя. Лiчэбнiкi зборныя, дробавыя. Скланенне колькасных i парадкавых лiчэбнiкаў.

З а й м е н н i к. Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Разрады займеннiкаў. Змяненне i ўжыванне займеннiкаў. Скланенне займеннiкаў. Утварэнне неазначальных i адмоўных займеннiкаў.

Д з е я с л о ў. Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля.

Пераходныя i непераходныя дзеясловы. Закончанае i незакончанае трыванне дзеяслова. Першае i другое спражэннi дзеяслова.

Абвесны, умоўны i загадны лады. Змяненне дзеяслова ў цяперашнiм, будучым i прошлым часе. Спражэнне дзеясловаў бегчы, есцi, даць.

Безасабовыя дзеясловы. Спосабы ўтварэння дзеясловаў.

Д з е е п р ы м е т н i к . Дзеепрыметнiк як асобая форма дзеяслова. Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля.

Дзеепрыметнiкi незалежнага i залежнага стану. Дзеепрыметны зварот. Скланенне поўных дзеепрыметнiкаў. Утварэнне дзеепрыметнiкаў залежнага i незалежнага стану цяперашняга i прошлага часу. Поўныя i кароткiя дзеепрыметнiкi залежнага стану.

Д з е е п р ы с л о ў е. Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова. Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Дзеепрыслоўны зварот.

Дзеепрыслоўi закончанага i незакончанага трывання i iх утварэнне.

П р ы с л о ў е. Агульнае значэнне, марфалагiчныя прыметы, сiнтаксiчная роля. Ступенi параўнання прыслоўяў, iх утварэнне.

П р ы н а з о ў н i к. Прыназоўнiк як службовая часцiна мовы. Вытворныя i невытворныя прыназоўнiкi.

.З л у ч н i к. Злучнiк як службовая часцiна мовы. Простыя i састаўныя злучнiкi. Злучнiкi невытворныя i вытворныя. Злучальныя i падпарадкавальныя злучнiкi.

Ч а с ц i ц а.  Часцiца як службовая часцiна мовы. Сэнсавыя, мадальныя, эмацыянальныя i формаўтваральныя часцiцы.

В ы к л i ч н i к.  Агульнае значэнне выклiчнiка i яго сiнтаксiчная роля.

Арфаграмы

Правапiс  о, э, а.

Правапiс е, ё, я.

Напiсанне галосных е – i  ў коранi слова.

Правапiс спалучэнняў iё (ыё), iя (ыя), iе (ые).

Правапiс галосных пасля зацвярдзелых зычных.

Правапiс i – й, у – ў.

Зычныя д – дз, т – ц, iх правапiс.

Правапiс звонкiх i глухiх, свiсцячых i шыпячых.

Правапiс падоўжаных зычных.

Прыстаўныя гукi.

Правапiс прыставак, якiя заканчваюцца на зычны.

Лiтары  i, ы, й пасля прыставак.

Правапiс мяккага знака i апострафа.

Ужыванне вялiкай лiтары.

Правапiс складаных слоў.

Асаблiвасцi правапiсу канчаткаў назоўнiкаў першага скланення ў давальным i месным склонах адзiночнага лiку, у творным склоне адзiночнага лiку.

Асаблiвасцi правапiсу канчаткаў назоўнiкаў другога скланення ў родным склоне адзiночнага лiку, у месным склоне адзiночнага лiку.

Асаблiвасцi правапiсу канчаткаў назоўнiкаў трэцяга скланення ў творным склоне адзiночнага лiку.

Правапiс канчаткаў назоўнiкаў у множным лiку (у родным i творным склонах).

Правапiс назоўнiкаў з суфiксамi -ак-, -ык-(-iк-), -ачк-, -ечк-, мяккi знак перад суфiксамі -к-, -чык i у суфiксах -аньк-, -еньк-.

Правапiс прыметнiкаў з суфiксамi -еньк-, -эньк-, -аньк-, -ск-.  Мяккi знак перад суфiксам -ск-. Правапiс -нн-,  -н- у прыметнiках.

Правапiс колькасных i парадкавых лiчэбнiкаў.

Раздзельнае напiсанне прыназоўнiкаў з займеннiкамi. Правапiс неазначальных i адмоўных займеннiкаў.

Правапiс дзеясловаў  з  суфiксамi -ава-(-ява-), -ыва-(-iва-), -ва-, -оўва-,  -ёўва-.  Лiтара i ў дзеясловах загаднага  ладу.

Правапiс склонавых канчаткаў дзеепрыметнiкаў.

Правапiс прыслоўяў.

Правапiс прыназоўнiкаў.

Правапiс злучнiкаў.

Правапiс часцiц.

Правапiс часцiц  не(ня), нi з рознымi часцiнамi мовы.

Напiсанне праз злучок.  Злучок у складаных неазначальных займеннiках, у неазначальных займеннiках з прыстаўкай абы- i суфiксам -небудзь.

Напiсанне праз злучок прыслоўяў. Злiтнае напiсанне i напiсанне праз злучок слоў з паў-. Злучок у складаных назоўнiках i складаных прыметнiках.

 

Сiнтаксiс

С л о в а з л у ч э н н е  i  с к а з.  Галоўнае i залежнае слова ў словазлучэннi.  Сувязь слоў у словазлучэннi. Сувязь выказнiка i дзейнiка.

Вiды простых сказаў па мэце выказвання. Клiчныя сказы.

Д в у х с а с т а ў н ы я  i  а д н а с а с т а ў н ы я   с к а з ы. Дзейнiк i спосабы яго выражэння. Выказнiк i спосабы яго выражэння. Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалiчнасцi часу, месца, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, умовы i ўступкi; спосабы iх выражэння.

Аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнiкам. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнiкам.

Н я п о ў н ы я   с к а з ы.

С к а з ы   з   а д н а р о д н ы м i   ч л е н а м i. Аднародныя члены сказа,  звязаныя злучнiкамi i iнтанацыяй. Абагульняльныя словы ў сказах з аднароднымi членамi.

С к а з ы  с а  з в а р о т к а м i,  п а б о ч н ым i  с л о в а м i  i  в ы к л i ч- н i к а м i. Паняцце пра зваротак, яго месца ў сказе.  Развiты зваротак. Сказы з пабочнымi словамi. Пабочныя сказы. Сказы з выклiчнiкамi.

С к а з ы  з  а д а с о б л е н ы м i  ч л е н а м i.

Адасобленыя азначэннi i прыдаткi.  Адасобленыя  акалiчнасцi.

Удакладняльныя адасобленыя члены сказа.

П р о с т а я   i   ў с к о с н а я   м о в а.  Простая мова. Ускосная мова. Цытаты.

С к л а д а н ы   с к а з. Складаныя сказы са злучнiкамi i без злучнiкаў.

С к л а д а н а з л у ч а н ы я   с к а з ы.  Складаназлучаныя сказы са злучнiкамi (спалучальнымi, супрацiўнымi, размеркавальнымi).

С к л а д а н а з а л е ж н ы я   с к а з ы. Галоўны i даданы сказы ў складаназалежным сказе. Сувязь даданых сказаў з галоўнымi  пры дапамозе злучнiкаў i злучальных слоў. Указальныя словы ў галоўным сказе. Месца даданага сказа ў адносiнах да галоўнага. Асноўныя вiды даданых сказаў. Складаназалежныя сказы з некалькiмi даданымi (з сузалежным, аднародным, неаднародным i паслядоўным падпарадкаваннем).

Б я з з л у ч н i к а в ы я   с к л а д а н ы я   с к а з ы. Сэнсавыя адносiны  памiж часткамi ў бяззлучнiкавым складаным сказе.

С к л а д а н ы я   с к а з ы   з   р о з н ы м i   в i д а м i  с у в я з i.  Вiды складаных сказаў са злучнiкавай i бяззлучнiкавай сувяззю.

 

Пунктуацыя

Працяжнiк памiж дзейнiкам i выказнiкам.

Коска памiж аднароднымi членамi ў сказе. Двукроп'е i працяжнiк пры абагульных словах у сказах з аднароднымi членамi.

Знакi прыпынку пры зваротку. Знакi прыпынку пры пабочных словах i сказах. Знакi прыпынку пры выклiчнiках.

Знакi прыпынку пры адасобленых даданых i адасобленых удакладняльных членах сказа.

Знакi прыпынку ў сказах з простай мовай.

Знакi прыпынку ў сказах з цытатамi.

Коска памiж часткамi складаназлучанага сказа.

Коска памiж галоўнымi i даданымi сказамi ў складаназалежным сказе.

Знакi прыпынку ў бяззлучнiкавым складаным сказе.

 

Агульныя звесткi аб мове

Паходжанне i развiццё беларускай мовы. Дзяржаўнасць мовы. Захаванне нормаў лiтаратурнага вымаўлення i правапiсу — аснова для развiцця нацыянальнай лiтаратурнай мовы, паказчык культуры грамадства.

[ Назад | Начало | Наверх ]

Баннеры

 

 

 

 

 

Отделения

 

Форма обучения

 

Информация

 

Борьба с коррупцией

 

Лучшие учащиеся

 

Голосование

Довольны ли Вы материально-технической базой колледжа?

Да, конечно
Нет, но я вижу работу по ее улучшению
Нет
Я не имею никакого отношения к колледжу


Результаты
Другие опросы

Всего голосов: 3593
Комментарии: 0

 

Фотогалерея

 

Опрос недели


Сервис опросов

 

Web site engine code is Copyright © 2006 by SLAED CMS. All rights reserved.

Copyright © 2006-2017 Лидский колледж